Віншаванне з Днём Перамогі

6 мая 2017

Дарагія суайчыннікі! 

Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі. 

У бязлітасных баях Вялікай Айчыннай вайны 72 гады таму савецкімі войскамі і іх саюзнікамі быў разгромлены нацызм, спынена яго бесчалавечная агрэсія. У беларускіх сем'ях свята шануюць ратны подзвіг сваіх продкаў, як бясцэнныя рэліквіі захоўваюць іх ордэны, медалі, фатаграфіі і пісьмы з фронту. 

Дарагія ветэраны, пашана вам і слава! Мы будзем вечна помніць імёны мільёнаў байцоў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду любімай Радзімы! 

Бяспрыкладны гераізм савецкага народа натхняе цяперашняе пакаленне нашых суайчыннікаў на стваральную працу, а памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз. 

У гэта сапраўды ўсенароднае свята жадаю ўсім здароўя, аптымізму, дабрабыту і мірнага неба над роднай Беларуссю. 

Аляксандр Лукашэнка