Віншаванне з Днём моладзі

24 июня 2018

Дарагія юнакі і дзяўчаты!

Сардэчна віншую вас з Днём моладзі.

Вы - новае пакаленне суверэннай дзяржавы, нашчадкі гераічнага мінулага беларускага народа, які пераадолеў шматвяковы шлях да набыцця сваёй незалежнасці. Права жыць на роднай зямлі, вучыцца, працаваць, марыць і строіць планы на заўтрашні дзень - гэта велізарнае шчасце і вялікая адказнасць. Удасканальваючыся, імкнучыся да асабістага поспеху, помніце, што вашы лёсы звязаныя разам і будуць упісаны ў новую гісторыю Беларусі. Будзьце актыўнымі, мэтанакіраванымі, ініцыятыўнымі. Няхай энергія маладосці паслужыць крыніцай натхнення для вашых добрых пачынанняў, зробіць вас самадастатковымі, паспяховымі і шчаслівымі людзьмі.

Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і бадзёрасці духу.

Аляксандр Лукашэнка