Віншаванне з Днём міліцыі

4 Сакавіка 2014

Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!


Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём міліцыі.


Абараняючы гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь правы, свабоды і жыццё грамадзян, вы ўносіце важкі ўклад у забеспячэнне правапарадку і сацыяльна-палітычнай стабільнасці грамадства.


Вы ўвасабляеце лепшыя чалавечыя якасці: адказнасць, мужнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу і ўменне дзейнічаць у экстрэмальных умовах. Вашымі штодзённымі намаганнямі забяспечваецца высокі ўзровень бяспекі грамадзян, які па праве з'яўляецца візітнай карткай Беларусі. Але галоўным паказчыкам поспеху ў працы супрацоўнікаў міліцыі служыць павага і давер да вас простых людзей.


Дзякую за службу Радзіме. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.


Аляксандр Лукашэнка