Віншаванне з Днём міліцыі

4 марта 2018

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны! 

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём міліцыі. 

Прадаўжаючы авеяныя славай гераічныя традыцыі старэйшых пакаленняў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў з гонарам і годнасцю выконваюць свой службовы абавязак. На рахунку ў людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай выніковай працы, у якой спаўна праявіліся мужнасць, прафесіяналізм, грамадзянская адказнасць. 

Органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці ў грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, захаванні стабільнасці ў дзяржаве. 

Упэўнены, што вы і надалей будзеце годна служыць свайму народу. Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаадданасць і вернасць Айчыне. 

Дзякую за службу Радзіме. Жадаю новых поспехаў і дасягненняў у вашай нялёгкай адказнай працы. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім. 

Аляксандр Лукашэнка