Віншаванне з Днём міліцыі

4 марта 2016

Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём міліцыі.

Увасабляючы для нашых грамадзян справядлівасць і бяспеку, органы ўнутраных спраў заслужылі самую высокую ацэнку не толькі кіраўніцтва краіны, але і ўсяго беларускага народа.

Вашы структурныя падраздзяленні маюць магутны патэнцыял і здольныя ўпэўнена кантраляваць абстаноўку, апярэдзіць абвастрэнне крымінагеннай сітуацыі, надзейна абараніць грамадства і кожнага грамадзяніна ад любых злачынных замахаў.

Перакананы, што асабісты склад МУС будзе і надалей эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы з улікам сучасных патрабаванняў і ўмоў, прымнажаць выпрацаваныя дзесяцігоддзямі бездакорнай службы традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне!

У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у вашай нялёгкай працы на карысць нашай Радзімы!

Аляксандр Лукашэнка