Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага

12 мая 2013

Дарагія суайчыннікі!


Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.


Для сапраўднага грамадзяніна няма нічога больш святога і дарагога за герб і флаг роднай краіны. Гледзячы на іх, кожны з нас адчувае сябе неад'емнай часткай адзінай вялікай сям'і, імя якой  - беларускі народ.


Нашы герб і флаг - адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснага і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў. З імі, абранымі воляю народа галоўнымі сімваламі нашай суверэннай дзяржавы, мы ўпэўнена ідзем наперад да агульнай мэты - пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.


Паважаць і шанаваць свае герб і флаг - доўг і справа гонару кожнага беларуса. Хай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвячаюць найважнейшыя падзеі нашага жыцця, напаўняюць сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.


У гэты святочны вясновы дзень жадаю вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Радзімы.


Аляксандр Лукашэнка