Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга

12 Мая 2019
Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Гэта сімвалы суверэнітэту краіны, якія ўвасабляюць у сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і шматвяковыя традыцыі, падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасць і незалежнасць у выбары шляху развіцця. З'яўляючыся сувязным звяном паміж пакаленнямі, яны аб'ядноўваюць беларусаў у імкненні да справядлівасці, добрасуседства і міру.

Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцей народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы, усведамленне прыналежнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню.

Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве пачуццё гонару за нашу родную Беларусь, а ў кожным доме пануюць шчасце, утульнасць і дабрабыт.

Аляксандр Лукашэнка

Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя