Дарагія беларусы і расіяне!
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства. У Саюзнай дзяржавы ёсць трывалая аснова - багатая духоўная і культурная спадчына, маштабны эканамічны патэнцыял супрацоўніцтва, разгалінаваныя міжасобасныя сувязі.
Асаблівасць сённяшняга свята ў тым, што яно адзначаецца напярэдадні лёсавызначальнай даты - 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта тады ў жорсткіх бітвах савецкі народ абараніў свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы і вызваліў ад фашысцкага рабства ўсю Еўропу.
Сумеснымі намаганнямі мы беражліва захоўваемы і перадаём нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях пакалення пераможцаў. Разам імкнёмся супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі і прыніжэння значнасці іх беспрэцэдэнтнага подзвігу.
Гісторыя не раз даказвала - толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асобую каштоўнасць.
Амаль 20 гадоў прайшло з моманту падпісання першага беларуска-расійскага інтэграцыйнага дагавора. Гэта быў часам складаны, але вельмі прадуктыўны і багаты на добрыя справы перыяд. Прыемна таксама, што саюзны праект даў штуршок іншым інтэграцыйным працэсам - з пачатку гэтага года запрацаваў Еўразійскі эканамічны саюз.
У нашых краін ёсць безумоўнае разуменне неабходнасці далейшага развіцця саюзнага будаўніцтва і, самае галоўнае, бачанне яго перспектыў. Упэўнены, што непарушнае сяброўства, узаемны давер і разуменне заўсёды будуць для беларусаў і расіянаў галоўнымі арыенцірамі на абраным шляху.
Дарагія сябры!
Сардэчна жадаю ўсім, хто жыве ў нашым агульным доме, мірнага неба над галавой, прадуктыўнай працы, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя, дасягнення пастаўленых мэт.
Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка