Віншаванне з Днём беларускай навукі

26 января 2014

Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў


і вышэйшых навучальных устаноў


Дарагія сябры!


Сардэчна віншую вас з Днём беларускай навукі і 85-годдзем Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Навука стварае надзейны інтэлектуальны фундамент беларускай дзяржавы, вызначае шляхі нашага руху наперад. Імёны і дасягненні выдатных навукоўцаў з'яўляюцца прадметам гонару ўсяго народа.


Вядучую ролю ў гэтай сферы адыгрывае яе флагман - Нацыянальная акадэмія навук, якая за гады сваёй гісторыі ператварылася ў найбуйнейшы даследчы цэнтр краіны, што вырашае не толькі фундаментальныя, але і прыкладныя праблемы, і карыстаецца аўтарытэтам у свеце.


Сёння беларускай навуцы неабходна выйсці на перадавыя пазіцыі ў стратэгічных кірунках інавацыйнага развіцця, умацаваць сувязь даследаванняў і распрацовак з надзённымі патрэбнасцямі эканомікі і забяспечыць укараненне іх вынікаў у практыку. Упэўнены, што нашы навукоўцы паспяхова справяцца з гэтымі важнымі і адказнымі задачамі.


Жадаю вам здароўя, натхнення, поспехаў у навуковай і педагагічнай дзейнасці, шчасця і дабрабыту.


Аляксандр Лукашэнка.