Віншаванне з Днём беларускай навукі

28 января 2018
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў з прафесійным святам - Днём беларускай навукі.

«У сучасным дынамічным свеце навука з'яўляецца асновай пабудовы моцнай і працвітаючай дзяржавы, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Дасягненні беларускіх вучоных - прадмет гонару нашай краіны. Дзякуючы вашым даследаванням і распрацоўкам ствараюцца новыя вытворчасці і цэлыя галіны нацыянальнай эканомікі, з'яўляюцца ўнікальныя медыцынскія тэхналогіі, вырашаюцца пытанні харчовай бяспекі».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што для павышэння прэстыжу навуковай дзейнасці выбудавана сістэма падтрымкі таленавітай моладзі, удасканалены падыходы да аплаты працы, забяспечаны ўмовы для пошуку і творчасці.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і ў далейшым навука будзе служыць на карысць Беларусі і прыносіць плён грамадству.