Віншаванне з 95-годдзем УЛКСМ

29 октября 2013

Да 95-годдзя камсамольскага руху


Дарагія сябры!


Віншую вас са знамянальнай датай у гісторыі маладзёжнага руху - 95-годдзем УЛКСМ.


Для многіх нашых суайчыннікаў назаўжды застануцца ў памяці гады камсамольскага юнацтва, абвеяныя рамантыкай творчых пошукаў, запалам стваральнай працы і імкненнем будаваць сучаснасць і будучыню сваёй Радзімы.


Гістарычны шлях Саюза моладзі адзначаны яркімі здзяйсненнямі падчас будаўніцтва прамысловых гігантаў першых пяцігодак, гераічнасцю на франтах Вялікай Айчыннай вайны, актыўным удзелам у аднаўленні разбураных гарадоў і сёлаў, засваенні цаліны, раёнаў Крайняй Поўначы, Далёкага Усходу і Сібіры.


У нашай краіне выдатныя традыцыі камсамольскага руху прадаўжае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Гэта масавая грамадская арганізацыя, прыцягваючы ў свае рады лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення, становіцца для іх добрай школай выхавання грамадзянскай адказнасці, ініцыятарам добрых пачынанняў і выразнікам інтарэсаў усіх юнакоў і дзяўчат.


Паважаныя ветэраны камсамола! Шчыра дзякую вам за захаванне пераемнасці і за жыватворны ўплыў, які вы аказваеце на моладзь.


Хай цяперашні юбілей стане значнай вяхой ва ўмацаванні нашага маладзёжнага руху, прымнажэнні яго слаўных спраў.


Жадаю вам здароўя, аптымізму, шчасця, творчай энергіі і новых перамог у імя працвітання роднай Беларусі.


Аляксандр Лукашэнка