Віншаванне з 80-годдзем з дня заснавання БДЭУ

16 мая 2013

Калектыву ўстановы адукацыі  Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт


Дарагія сябры!


Сардэчна віншую вас з 80-годдзем з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.


За гэтыя гады ваш універсітэт набыў высокі аўтарытэт і атрымаў статус вядучай профільнай ВНУ Беларусі.  Яна дала пуцёўку ў жыццё 138 тысячам спецыялістаў, якія дзякуючы глыбокім ведам  і прафесіяналізму паспяхова  працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі, уносячы годны ўклад  у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.  Сярод выпускнікоў ВНУ - вядомыя вучоныя, дзяржаўныя  дзеячы, кіраўнікі канцэрнаў, буйных прадпрыемстваў і арганізацый.



Работа калектыву ўніверсітэта, накіраваная на падрыхтоўку сучасна думаючых, высокакваліфікаваных і ініцыятыўных спецыялістаў, атрымала прызнанне не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі.


Упэўнены, што Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і  далей будзе дабівацца высокіх вынікаў у навуковай і адукацыйнай дзейнасці, садзейнічаючы прымнажэнню інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі.


Жадаю ўсім студэнтам, выкладчыкам і супрацоўнікам універсітэта шчасця і дабрабыту, новых  здзяйсненняў на карысць Айчыны.