Віншаванне работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

18 ноября 2018

Паважаныя працаўнікі вёскі!

Віншую вас з прафесійным святам.

Нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця дзяржавы, яе незалежнасці і справядліва карыстаецца ў народзе вялікай павагай.

Дзякуючы вашай стараннасці і беражліваму стаўленню да багаццяў роднай прыроды гарантавана харчовая бяспека Беларусі. Нашы якасныя натуральныя прадукты і сыравіна даюць магчымасць айчынным вытворцам займаць дастойныя пазіцыі на сусветным рынку.

Усе дасягненні аграпрамысловага комплексу - гэта вынік захавання пераемнасці вопыту і ведаў ветэранаў вытворчасці, разумнага сумяшчэння традыцый і сучаснага навукова-тэхналагічнага падыходу.

Перакананы, што добрасумленнае стаўленне да сваёй справы працаўнікоў палёў і перапрацоўчых вытворчасцей, вучоных-аграрыяў, машынабудаўнікоў, работнікаў сэрвісных службаў, спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы ў вёсцы заўсёды будзе садзейнічаць эфектыўнаму развіццю беларускай эканомікі.

У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам нязменна спрыяльнага надвор'я і высокіх ураджаяў. Здароўя, шчасця і дастатку вам і вашым сем'ям.

Аляксандр Лукашэнка