Віншаванне працаўнікам органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі

5 февраля 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў працаўнікоў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі з 100-гадовым юбілеем з дня стварэння органаў юстыцыі.

"З моманту стварэння ў далёкім 1919 годзе ваша ведамства стаіць на варце Закона, забяспечвае абарону інтарэсаў дзяржавы і грамадства, правоў і свабод чалавека, садзейнічае развіццю прававой культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - У нашы дні сістэма Міністэрства юстыцыі выконвае найважнейшыя задачы па ўмацаванні прававога поля краіны, з'яўляючыся годным пераемнікам нацыянальных юрыдычных традыцый".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што працаўнікі сістэмы Міністэрства юстыцыі і надалей будуць добрасумленна, мэтанакіравана і на высокім прафесійным узроўні служыць беларускаму народу.