Віншаванне працаўнікам лясной гаспадаркі

21 Верасня 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў працаўнікоў і ветэранаў лясной гаспадаркі і лесапрамысловага комплексу з прафесійным святам.


Працаўнікі галіны ўносяць важкі ўклад у развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы рэспублікі, паспяхова вырашаюць пытанні гарантавання экалагічнай бяспекі, - гаворыцца ў віншаванні. - Вядзецца актыўная праца па аднаўленні і рацыянальным выкарыстанні ляснога фонду, прадухіленні ўзгаранняў лесу.


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы мужнасці і зладжаным дзеянням працаўнікоў лясной гаспадаркі атрымалася не дапусціць распаўсюджвання агню на вялікія тэрыторыі і населеныя пункты падчас гэтага засушлівага лета.


Прэзідэнт таксама адзначыў, што сёння перад лясной гаспадаркай стаяць важныя задачы па павышэнні эфектыўнасці лесакарыстання, укараненні сучасных перадавых тэхналогій, стварэнні ўмоў для прыцягнення ў галіну буйных інвестыцый.