Віншаванне работнікам і ветэранам КДК з 100-годдзем утварэння органаў дзяржкантролю Беларусі

2 августа 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў КДК з 100-годдзем утварэння органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі.

"Ваша ведамства на ўсіх этапах станаўлення маладой суверэннай рэспублікі іграла значную ролю ў справе процідзеяння злачыннасці ў сферы эканомікі. Асаблівая падзяка ветэранам, якія занеслі неацэнны ўклад у стварэнне і развіццё гэтай структуры", - гаворыцца ў віншаванні.

Супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю вызначаюць высокі прафесіяналізм, поўная самааддача, адданасць доўгу і закону. "Ад вашай прынцыповасці і аб'ектыўнасці шмат у чым залежыць эфектыўнасць выкарыстання фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў краіны, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Перакананы, што, захоўваючы і прымнажаючы традыцыі, супрацоўнікі ведамства і ў далейшым будуць з гонарам вырашаць складаныя шматпланавыя задачы па абароне інтарэсаў Беларусі і ўмацаванні яе эканамічнай бяспекі".