Віншаванне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

29 октября 2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

"Турцыя з яе найбагацейшай гісторыяй і духоўнай спадчынай дасягнула значных поспехаў ва ўсіх сферах дзяржаўнага будаўніцтва. Сёння яна з'яўляецца эканамічна і палітычна моцнай краінай, прызнаным лідарам у рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь бачыць у Турэцкай Рэспубліцы надзейнага сябра і партнёра. "Мы і далей будзем імкнуцца да яшчэ больш дынамічнага і плённага супрацоўніцтва на аснове ўзаемнай павагі і даверу", - падкрэсліў беларускі лідар.