Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада з нацыянальным святам - Днём эвакуацыі.
"Перакананы, што пад Вашым прафесійным кіраўніцтвам Сірыя ў хуткім часе паспяхова пераадолее ўсе цяжкасці, выкліканыя ўзброеным канфліктам, адновіць нацыянальную гаспадарку і дружалюбны сірыйскі народ вернецца да нармальнага, мірнага ладу жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пацвердзіў намер Беларусі працягваць падтрымку Сірыі на міжнароднай арэне ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, а таксама развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнай цікавасці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Башару Асаду здароўя і поспехаў у намаганнях па забеспячэнні міру і грамадзянскай згоды ў Сірыі.