Віншаванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду

26 августа 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулую чвэрць стагоддзя Беларуссю і Сірыяй былі ўстаноўлены трывалыя сувязі, якія характарызуюцца высокім узроўнем даверу і шчырай дружбай. "Мінск і Дамаск падзяляюць погляд на неабходнасць пабудовы шматпалярнага свету, заснаванага на павазе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў, праве кожнай краіны самастойна вызначаць шлях развіцця згодна з чаканнямі свайго народа", - адзначыў беларускі лідар.

"Асаблівай чынам беларуска-сірыйскія адносіны былі выпрабаваныя падчас вайны з тэрарызмам у Сірыі. У гады ліхалецця Беларусь заўсёды была побач, імкнулася падтрымаць вашы імкненні ў барацьбе з гэтым глабальным злом. Як з задавальненнем сёння можна назіраць, вайна сканчаецца перамогай Сірыйскай арабскай арміі, а грамадства, аб'яднанае пад Вашым лідарствам, вяртаецца да звычайнага жыцця. Мы гатовыя аказваць усебаковую дапамогу Сірыі ў справе мірнага будаўніцтва і аднаўлення краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

У сваю чаргу Башар Асад таксама павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з гадавінай устанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Сірыяй. Ён выказаў гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па ўсіх пытаннях у імя працвітання, развіцця і прагрэсу краін, а таксама ў інтарэсах двух дружалюбных народаў і дзеля сусветнай бяспекі і стабільнасці.

Прэзідэнт Сірыі высока ацаніў пазіцыю Беларусі адносна вайны ў Сірыі, а таксама адзначыў аказаную падтрымку сірыйскаму народу ў барацьбе супраць тэрарызму.