Віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну

7 октября 2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

"У нашай краіне высока цэняць Ваш уклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Правільнасць выбранага намі курсу на збліжэнне Беларусі і Расіі пацверджана часам. Сёння дасягненні саюзнага будаўніцтва відавочныя. Глыбока перакананы, што Ваша актыўная пазіцыя, накіраванасць на далейшае ўзаемадзеянне будуць спрыяць пашырэнню інтэграцыйных працэсаў дзвюх братэрскіх дзяржаў".