Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Славенія Боруту Пахару

25 июня 2018
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Славенія Борута Пахара з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

"Упэўнены, што канструктыўныя беларуска-славенскія адносіны будуць і далей садзейнічаць пашырэнню ўзаемавыгаднага двухбаковага палітычнага, эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва дзеля працвітання нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.