Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Дадона з 25-годдзем устанаўлення беларуска-малдаўскіх дыпламатычных адносін.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за гады незалежнасці ўдалося захаваць і прымножыць традыцыі беларуска-малдаўскага сяброўства, наладзіць сістэму ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што паслядоўнае і ўсебаковае развіццё міждзяржаўнага дыялогу цалкам адпавядае нацыянальным інтарэсам дзвюх краін.
У сваю чаргу Прэзідэнт Рэспублікі Малдова ў віншаванні Кіраўніку беларускай дзяржавы адзначыў: "Чвэрць стагоддзя наша партнёрства, якое грунтуецца на сяброўстве і супрацоўніцтве, развіваецца і мацнее. За гэты час Малдова і Беларусь прадэманстравалі адкрытасць і здольнасць знаходзіць аптымальныя рашэнні як на двухбаковым, так і на шматбаковым узроўнях. Перакананы, што паўнавартасны палітычны дыялог, узаемавыгадныя гандлёва-эканамічныя сувязі, гуманітарнае і культурнае ўзаемадзеянне будуць і надалей мацнець і развівацца".














