Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну

15 августа 2018

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іна з нацыянальным святам - Днём вызвалення.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ўзаемная зацікаўленасць дзвюх краін у пашырэнні гандлю, навукова-тэхнічных кантактаў, нарошчванні супрацоўніцтва ў сферах высокіх тэхналогій, інфраструктуры, культуры і адукацыі адказвае інтарэсам двух народаў.

Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што мірныя ініцыятывы Рэспублікі Карэя будуць спрыяць устанаўленню стабільнасці ў рэгіёне, а міжкарэйскі дыялог будзе і ў далейшым паспяхова развівацца.