Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Інданезія Джока Відода

17 августа 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Джока Відода і інданезійскі народ з Днём незалежнасці.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнены, што развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Інданезіяй на аснове актыўнага пашырэння двухбаковых кантактаў на ўсіх узроўнях і надалей будзе спрыяць росквіту абедзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Джока Відода моцнага здароўя, плённай дзейнасці, а таксама міру і дабрабыту грамадзянам Інданезіі.