Віншаванне Прэзідэнту Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета

16 сентября 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета з Днём незалежнасці.

"Рэспубліка Беларусь зацікаўленая ў наданні новай дынамікі развіццю ўзаемавыгадных адносін з Мексікай, усталяванні сістэмнага і канструктыўнага дыялогу на ўсіх узроўнях, што цалкам адказвае інтарэсам абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Мексікі моцнага здароўя і поспехаў, а таксама шчасця і дабрабыту грамадзянам краіны.