Віншаванне Прэзідэнту Лівана Мішэлю Наіму Ауну

22 ноября 2019
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лівана Мішэля Наіма Ауна і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

"Упэўнены, што нашы дзяржавы маюць істотны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. Сумеснымі намаганнямі мы зможам значна актывізаваць узаемадзеянне на карысць абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мішэлю Наіму Ауну здароўя і поспехаў ва ўсіх справах, хутчэйшага ўстанаўлення грамадзянскай згоды і стабільнасці ў краіне, а ліванцам - дабрабыту і працвітання.