Віншаванне Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу

2 июня 2018

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу і італьянскі народ з Днём абвяшчэння Рэспублікі.

"Беларуска-італьянскія сувязі маюць трывалыя традыцыі паразумення, даверу і шчырага сяброўства, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы зацікаўлены ў развіцці канструктыўнага дыялогу з вашай краінай".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што двухбаковае супрацоўніцтва будзе і надалей пашырацца ва ўсіх галінах у інтарэсах міру і прагрэсу.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя