Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамаду Ашрафу Гані

19 августа 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамада Ашрафа Гані і афганскі народ з 100-годдзем незалежнасці краіны.

У віншаванні адзначаецца, што ў Беларусі з вялікай павагай ставяцца да высілкаў афганскага кіраўніцтва па ўмацаванні суверэнітэту, абароне нацыянальных інтарэсаў, забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага прагрэсу краіны і паступальным павышэнні дабрабыту яе жыхароў.

"Вынікі нашай сустрэчы на пляцоўцы саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў чэрвені 2019 года і дамоўленасці, дасягнутыя падчас першага пасяджэння сумеснага беларуска-афганскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, надалі значны дадатковы імпульс узаемадзеянню паміж нашымі дзяржавамі. Спадзяюся на яго паспяховае дынамічнае развіццё на карысць абодвух народаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.