Віншаванне Прэзідэнту Эквадора Леніну Вальтэру Марэна Гарсесу

10 августа 2019
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эквадора Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці. 

"У Беларусі высока ацэньваюць крокі Урада Эквадора, накіраваныя на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і дабрабыту яе грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні. 

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці поўнамаштабнага двухбаковага дыялогу з Эквадорам, актыўным пашырэнні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навуковай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах.