Віншаванне Прэзідэнта ўдзельнікам Міжнароднай канферэнцыі Прафесійная адукацыя ва ўмовах глабальных выклікаў

3 апреля 2013

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам Міжнароднай канферэнцыі Прафесійная адукацыя ва ўмовах глабальных выклікаў з пачаткам працы гэтага форуму.


Сучасныя, выдатна падрыхтаваныя, закаханыя ў сваю прафесію кадры з'яўляюцца адным з найважнейшых складальнікаў паспяховай мадэрнізацыі вытворчасці і выхаду на новыя межы ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Таму ў Беларусі падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў заўсёды была і застаецца прадметам прыярытэтнага дзяржаўнага клопату. Мы ганарымся тым, што здолелі захаваць і ўмацаваць нацыянальную сістэму прафесійнай адукацыі, забяспечыць яе ўдасканаленне з улікам запатрабаванняў суверэннай Беларусі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што беларускі вопыт паслужыць добрым прыкладам для многіх краін, а зацікаўлены дыялог педагогаў, навукоўцаў і экспертаў дапаможа знайсці шляхі рашэння актуальных пытанняў кадравага забеспячэння розных галін эканомікі для ўстойлівага развіцця дзяржаў.