Віншаванне Прэзідэнта з 950-гадовым юбілеем Мінска

9 сентября 2017
Дарагія сябры! 

Ад усёй душы віншую вас са святам - 950-гадовым юбілеем беларускай сталіцы. 

Сучасны Мінск - буйнейшы палітычны, эканамічны, культурны і дзелавы цэнтр краіны. Гэта надзвычай прыгожы горад з асаблівай душэўнай атмасферай, у якім хочацца жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей. 

У гісторыю нашай сталіцы ўпісана нямала гераічных і трагічных старонак. Але кожны раз, прайшоўшы праз суровыя выпрабаванні, горад адраджаўся, станавіўся больш велічным. І сёння з гордасцю носіць ганаровае званне "горад-герой". 

Захоўваючы сваё непаўторнае архітэктурнае аблічча, Мінск з кожным годам развіваецца, прырастае новымі жылымі кварталамі, культурнымі і спартыўнымі аб'ектамі, утульнымі паркамі і скверамі. 

І ўсё ж галоўнае багацце, душа нашай сталіцы - гэта людзі. 

Упэўнены, што дзякуючы вашым талентам, дарагія мінчане, вашым смелым ідэям, працавітасці і гасціннасці горад стане яшчэ больш прыгожым і ўтульным. 

Жадаю поспеху, здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў. Няхай вынікі вашай працы стануць прадметам гордасці для будучых пакаленняў жыхароў беларускай сталіцы. 

Аляксандр Лукашэнка