Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

27 марта 2016

Дарагія суайчыннікі!

Віншую Вас з Вялікаднем.

Вясновае абуджэнне прыроды нагадвае нам аб вялікай падзеі для кожнага хрысціяніна - ва ўсе часы Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца сімвалам надзеі і веры. 

Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові. Вялікае свята зноў заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека. Гэта час шчырай малітвы, добрых учынкаў і міласэрных спраў. 

Хай радасць Уваскрэсення спадарожнічае кожнаму верніку ў справе духоўнага ўдасканалення, садзейнічае творчым набыццям, усебакова змяняе наша жыццё ў імя высокіх ідэалаў. 

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, цеплыні сямейнага ачага, міру і згоды, поспехаў у працоўнай дзейнасці.

Аляксандр Лукашэнка