Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў

1 сентября 2017

Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём ведаў!

Шлях чалавека ў вялікае жыццё пачынаецца са школьнай парты, дзе фарміруецца яго характар і светапогляд, адбываецца станаўленне асобы.

1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе гэты год для выпускных класаў.

У гэты дзень словы шчырай удзячнасці выказваем педагогам. Ваш прафесіяналізм, адданасць справе і цярплівасць дапамагаюць маладому пакаленню атрымліваць глыбокія веды і развіваць таленты. Сваім прыкладам вы фарміруеце ў іх пачуццё патрыятызму і гонару за Айчыну. Адказная роля ў гэтым працэсе належыць і бацькам. Упэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць годных грамадзян Беларусі, якія будуць жыць і працаваць на карысць сваёй краіны.

Ад усёй душы жадаю вам здароўя і шчасця. Няхай новы навучальны год будзе паспяховым і падорыць радасць творчасці і стварэння.

Са святам вас!

Аляксандр Лукашэнка