Віншаванне Старшыні КНР Сі Цзіньпіну

15 июня 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння.

"З цеплынёй успамінаю нашы сустрэчы, высока шаную разуменне і давер паміж намі. Шчыра ўдзячны Вам за асаблівую ўвагу, якую Вы пастаянна надаяце ўмацаванню дружалюбных сувязяў паміж нашымі краінамі. Пры вашым асабістым садзейнічанні беларуска-кітайскія адносіны выйшлі на найвышэйшы ўзровень і працягваюць набываць новыя абрысы, напаўняючыся ўзаемавыгаднымі праектамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь была і застаецца ўсепагодным сябрам Кітайскай Народнай Рэспублікі. "Мы радуемся выдатным поспехам кітайскага народа, актыўна падтрымліваем прасоўванне ініцыятыў Пекіна, якія служаць інтарэсам усёй сусветнай супольнасці", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну добрага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшай плённай працы ў імя ўстойлівага развіцця і росквіту Кітая.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя