Віншаванне з нагоды 70-годдзя з дня стварэння Інстытута нацыянальнай бяспекі

27 декабря 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, прафесарска-выкладчыцкі, асабісты склад, ветэранаў і выпускнікоў Інстытута нацыянальнай бяспекі з 70-годдзем установы адукацыі.

"За гэтыя гады ВНУ прайшла слаўны шлях ад курсаў па падрыхтоўцы аператыўнага складу да вядучай навучальнай установы ў сферы гарантавання дзяржаўнай бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калектыў установы адукацыі, паспяхова спалучаючы навуковы падыход з практыкай, дае навучэнцам глыбокія прафесійныя веды і фарміруе ў іх пачуццё патрыятызму і адданасці Радзіме.

"Упэўнены, што і надалей вы будзеце ўносіць важкі ўклад у гарантаванне бяспекі нашай краіны, рыхтуючы высокакваліфікаваных спецыялістаў, здольных эфектыўна рэагаваць на выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.