Віншаванне з 60-годдзем Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

3 мая 2013

Ветэранам, камандаванню, прафесарска-выкладчыцкаму складу, слухачам і курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь


Паважаныя таварышы!


Віншую вас з 60-гадовым юбілеем Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.


За гэтыя гады са сцен акадэміі выпушчана больш як трыццаць тысяч афіцэраў для Узброеных Сіл нашай дзяржавы, а таксама больш як чатыры тысячы ваенных спецыялістаў для армій 38 замежных дзяржаў.


Якасць і эфектыўнасць падрыхтоўкі афіцэрскага складу ў Ваеннай акадэміі прызнаны далёка за межамі Беларусі. Сведчаннем таго з'яўляецца зацікаўленасць ваенных ведамстваў краін блізкага і далёкага замежжа ў навучанні спецыялістаў для нацыянальных узброеных сіл менавіта ў нашай навучальнай установе.


Безумоўна, галоўным багаццем акадэміі з'яўляюцца кваліфікаваныя кадры - патрыёты, прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню.


Упэўнены, маючы магутны інтэлектуальны патэнцыял і найбагацейшыя традыцыі, Ваенная акадэмія ўпіша яшчэ нямала яркіх старонак у развіццё беларускай ваеннай школы і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі дзяржавы.


У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў на карысць нашай Радзімы.


Аляксандр Лукашэнка