Віншаванне нацыянальнай камандзе па барацьбе самба з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету

12 ноября 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду Беларусі па барацьбе самба з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету.

"Праявіўшы спартыўнае майстэрства, цвёрды характар, цярпенне і настойлівасць, вы пацвердзілі высокі ўзровень беларускай школы гэтага віду барацьбы і паказалі добры прыклад для спартсменаў, якія вядуць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць Святлане Цімашэнцы і Таццяне Мацко, якія абаранілі тытулы лепшых самбістак планеты ў сваіх вагавых катэгорыях.

Прэзідэнт таксама пажадаў спартсменам моцнага здароўя і новых перамог.