Віншаванне народнай артыстцы СССР Таццяне Даронінай

12 сентября 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку СССР Таццяну Дароніну.

"Вам нязменна спадарожнічае поспех як надзвычай яркай актрысе, адоранаму рэжысёру і бліскучаму кіраўніку праслаўленага Маскоўскага Мастацкага акадэмічнага тэатра імя Горкага", - гаворыцца ў віншаванні.

"Прысвяціўшы сябе мастацтву, Вы стварылі ў тэатры і кіно галерэю незабыўных вобразаў, дзякуючы якім Вас ведаюць і шчыра любяць гледачы розных пакаленняў. Вашы майстэрства і талент ушанаваныя адданымі прыхільнікамі ў Беларусі, што, без сумнення, спрыяе ўмацаванню культурных сувязяў паміж нашымі краінамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Таццяне Даронінай добрага здароўя, дабрабыту, невычэрпнага натхнення і здзяйснення новых творчых задум.