Віншаванне народнаму артысту СССР Васілю Ланавому

16 января 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 85-годдзем народнага артыста СССР Васіля Ланавога.

"Вашы бліскучыя акцёрскія работы, якія вызначаюцца вялікай высакароднасцю, сапраўднай мужнасцю і непераўзыдзенай унутранай годнасцю, сталі класікай савецкага і расійскага мастацтва, заслужылі прызнанне і шчырую любоў гледачоў розных пакаленняў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што творчасць Васіля Ланавога і надалей будзе дарыць людзям радасць, спрыяць умацаванню культурных сувязяў паміж двума братэрскімі народамі.

Прэзідэнт пажадаў артысту здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.