Віншаванне народнаму артысту РСФСР Станіславу Любшыну

6 апреля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Станіслава Любшына з 85-годдзем.

"За гады актыўнай і плённай дзейнасці вы стварылі галерэю незабыўных вобразаў, якія сталі класікай савецкага і расійскага кінематографа. Высокае прафесійнае майстэрства дазволіла вам сыграць ролі, якія заваявалі сэрцы мільёнаў гледачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Станіслава Любшына шануюць як выдатнага акцёра, творчасць якога з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі сучаснага мастацтва, спрыяе пашырэнню і ўзбагачэнню культурных сувязяў паміж народамі Беларусі і Расіі.