Віншаванне народнаму артысту РСФСР Андрэю Мягкову з юбілеем

8 июля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Андрэя Мягкова з юбілеем.

"Бліскуча выкананыя ролі ў кіно і на тэатральнай сцэне прынеслі Вам шырокую вядомасць і ўсеагульную любоў гледачоў не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі. У Беларусі Вас цэняць і ведаюць як чалавека, які валодае высокім акцёрскім майстэрствам і асабістым абаяннем, здольнага здзіўляць прыхільнікаў запамінальнымі работамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Андрэю Мягкову, каб яго шматгранная творчасць і надалей дарыла публіцы радасць і натхненне, спрыяла ўмацаванню культурных сувязяў паміж народамі.