Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Алегу Газманаву

22 июля 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Алега Газманава з 65-годдзем.

"Дзякуючы таленту, артыстызму і прафесійнаму майстэрству Вы дасягнулі поспеху як спявак, паэт, кампазітар і заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў, якія заўсёды з нецярпеннем чакаюць сустрэч з любімым артыстам. Нямала іх і ў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб шматгранная творчасць Алега Газманава і ў далейшым аб'ядноўвала людзей, спрыяючы ўмацаванню сяброўства і супрацоўніцтва паміж краінамі.