Віншаванне народнаму артысту Беларусі Міхаілу Казінцу

18 мая 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца з 80-годдзем.

"Вы ўнеслі вялікі асабісты ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый нацыянальнай культуры. Дзякуючы Вашаму таленту і актыўнай асветніцкай дзейнасці людзі розных пакаленняў у Беларусі і за яе межамі адкрываюць для сябе каштоўнасць і значнасць народнай музыкі, высокага акадэмічнага і сучаснага эстраднага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што слоў шчырай падзякі заслугоўвае праца Міхаіла Казінца па выхаванні некалькіх пакаленняў таленавітых артыстаў, якія з'яўляюцца гонарам Айчыны.