Віншаванне народнаму артысту Беларусі Ігару Алоўнікаву

5 ноября 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава з днём нараджэння.

"Ваша творчая дзейнасць, якая прайшла выпрабаванне часам і працягвае служыць эталонам прафесійнага майстэрства, стала культурным набыткам Беларусі. Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё лепшых традыцый акадэмічнага мастацтва, спрыяеце папулярызацыі нашай музыкі не толькі ў краіне, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што плённая праца народнага артыста па выхаванні таленавітай моладзі заслугоўвае слоў шчырай падзякі.

"Упэўнены, Ваш яркі талент яшчэ доўгія гады будзе запатрабаваным, а самаадданае служэнне нацыянальнай культуры - прыкладам для многіх пакаленняў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Алоўнікаву шчасця, здароўя, невычарпальнага натхнення і новых дасягненняў.