Віншаванне Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

19 февраля 2018
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

"Сёння Беларуская праваслаўная царква захоўвае і развівае духоўную і культурную спадчыну нашай краіны, абуджае ў вернікаў любоў, дабро і міласэрнасць, садзейнічае выхаванню патрыятызму, вучыць спагадзе, натхняе на новыя здзяйсненні", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Мітрапаліту Паўлу, каб яго ўдзел у гэтай высокай місіі быў і ў далейшым дзейным і плённым.