Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

21 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

"Сваім служэннем Вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Беларускай праваслаўнай царквы. Ваш агульнапрызнаны аўтарытэт заўсёды дапамагаў у рашэнні важных дзяржаўна-царкоўных пытанняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мітрапаліт Філарэт па праве з'яўляецца самым ганаровым іерархам у Беларусі, яго вопыт архіпастыра і настаўніка запатрабаваны ў сучасных умовах і дапамагае ўмацаванню духоўнага адзінства беларускага грамадства.