Віншаванне Каралю Нарвегіі Харальду V

17 мая 2019
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Нарвегіі Харальда V і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Канстытуцыі.

"Перакананы, што нашы дзяржавы маюць неабходны патэнцыял для больш плённага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асаблівым акцэнтам на сумесных інавацыйных праектах у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспарце і лагістыцы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У віншавальным пасланні таксама адзначаецца, што паступальнае развіццё ўзаемавыгадных і дружалюбных беларуска-нарвежскіх адносін у розных сферах будзе садзейнічаць умацаванню даверу, павышэнню стабільнасці і бяспекі ў Еўропе.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Нарвегіі здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу гэтай краіны - міру і дабрабыту.