Віншаванне Каралю Марока Махамеду VI

30 июля 2018
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам - Днём Трона.

"Спадзяюся на далейшае паспяховае развіццё дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі. Упэўнены, што пашырэнне беларуска-мараканскага дыялогу і плённага ўзаемадзеяння ў розных галінах адпавядае інтарэсам грамадзян абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.