Віншаванне Каралю Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдале II

25 мая 2019

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

"Перакананы, што адносіны паміж нашымі краінамі маюць вялікі патэнцыял для больш плённага развіцця. Канструктыўнае супрацоўніцтва ў галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, турызму адкрывае новыя магчымасці і адпавядае агульным інтарэсам нашых дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдале II моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх распачынаннях, а народу Іарданіі - доўгіх гадоў працвітання і міру.