Віншаванне калектыў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з 80-годдзем

5 ноября 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта з 80-годдзем з дня заснавання ВНУ.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўніверсітэт з'яўляецца прызнаным лідарам айчыннай навукі і адукацыі ў галіне медыцыны і карыстаецца высокім аўтарытэтам не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.


У сценах гэтай ВНУ падрыхтавана больш як 40 тыс. першакласных спецыялістаў. Выпускнікі ўніверсітэта працуюць ва ўсіх кутках нашай рэспублікі і ўносяць значны ўклад у развіццё беларускай сістэмы аховы здароўя, - гаворыцца ў віншаванні.